Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:47 ]  За апошнія суткі тры палестынцы былі забітыя і каля дваццаці параненыя падчас сутычак зь ізраільскімі вайскоўцамі


ЕРУСАЛІМ. Тры палестынцы былі забітыя і каля 20 параненыя падчас учорашніх сутычак зь ізраільскімі вайскоўцамі. Палестынскі лекар быў забіты ў сваёй клініцы і дзевяцёра былі параненыя ў перастрэлцы ў падзеленым горадзе Хэўрон на Заходнім Беразе Ярдану. Яшчэ адзін палестынец быў забіты і два іншыя параненыя ў перастрэлцы зь ізраільскімі адзеламі ў мястэчку Тулькарм. Позна ўвечары адзін палестынскі паліцыянт быў забіты і чацьвёра параненыя ў Газе, калі Ізраіль абстраляў сядзібу элітнага палестынскага аддзелу «Сіла 17» у адказ на мінамётны абстрэл гэбрайскага паселішча. Ізраільскае вайсковае кіраўніцтва паведамляе, што вайскоўцы адкрылі агонь па групе палестынцаў, якія абстрэльвалі гэбрайскае паселішча ў Газе. Паводле палестынскіх сілаў бясьпекі, сёньня на сьвітаньні ізраільскія танкі і бульдозэры ўвайшлі ў кантраляваны палестынцамі горад Рафах на поўдні Паласы Газа. У цяжкой перастрэлцы былі параненыя двое палестынцаў. Была зьнішчаная сядзіба палестынскай паліцыі і абстраляныя пяць дамоў.
XS
SM
MD
LG