Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:46 ]  На біржах сьвету падаюць курсы акцыяў


НЬЮ-ЁРК. Учора ўпалі курсы акцыяў на біржах Злучаных Штатаў, Эўропы і Японіі. У Нью-Ёрку прамысловы індэкс Ўол-Стрыту Dow Jones упершыню за апошнія чатыры месяцы апусьціўся ніжэй за адзнаку 10000 пунктаў. Да найніжэйшага за чатыры месяцы ўзроўню апусьціўся і індэкс высокіх тэхналёгіяў Nasdaq. Падзеньне курсаў акцыяў назіралася таксама на біржах у Парыжы, Лёндане, Франкфурце і амаль на ўсех меншых біржах Эўропы, у выніку чаго сукупны індэкс Euro Stoxx 50 апусьціўся амаль на 2.5 працэнты. На біржы ў Токіё назіралася рэкорднае за апошнія 17 гадоў падзеньне курсаў. Паводле аналітыкаў, інвэстары асабліва пэсымістычна глядзяць на стан прыбыткаў кампаніяў высокіх тэхналёгіяў.
XS
SM
MD
LG