Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:45 ]  Беларускі амбасадар у Вашынгтоне бароніць Лукашэнкаў рэжым


ВАШЫНГТОН. Беларускі амбасадар у Вашынгтоне Валеры Цапкала заявіў, што Злучаныя Штаты крытыкуюць стан дэмакратыі ў ягонай краіне, бо Беларусь ня мае для Амэрыкі вялікага зьнешнепалітычнага значэньня. На пытаньне, чаму Злучаныя Штаты маюць лепшыя дачыненьні з краінамі, дзе істотна абмяжоўваецца дэмакратыя, Цапкала адказаў: «Мы ня маем нафты, мы ня маем газу. Мы ня маем усяго таго, што мае сапраўднае значэньне для зьнешняй палітыкі Злучаных Штатаў» (канец цытаты). Што да выгнаньня зь Беларусі на гэтым тыдні дзеяча амэрыканскіх прафсаюзаў Робэрта Філдынга, дык Цапкала зазначыў, што Філдынг быў выгнаны за тое, што неналежна выказваўся пра Лукашэнку і выказваў падтрымку Ганчарыку.
XS
SM
MD
LG