Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:08 ]  Парлямант Македоніі мае распачаць абмеркаваньне паправак да Канстытуцыі


Скоп’е. Прэзыдэнт Македоніі Барыс Трайкоўскі лічыць, што парлямант краіны можа распачаць абмеркаваньне паправак да канстытуцыі, якія пашыраюць правы альбанскае меншыні. Парлямант запатрабаваў, каб альбанскія паўстанцы здалі траціну сваіх узбраеньняў, перад тым, што пачнуцца дэбаты. Паводле заявы Трайкоўскага, воска НАТА забясьпечыла выкананьне гэтай умовы. Кіраўнік міратворчага кантынгэнту НАТА гэнэрал Гунар Лянгэ, які сустрэўся з прэзыдэнтам Македоніі паведаміў, што сабрана больш як 1.400 адзінак зброі. Сёньня ж, палітычны лідар паўстанцаў Алі Ахмэці, у інтэрвію францускаму радыё заклікаў Эўрапэйскі Зьвяз і НАТА – гарантаваць, што македонскі парлямант прыме канстытуцыйныя папраўкі. Дэбаты ў парляманце пачнуцца заўтра.
XS
SM
MD
LG