Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:40 ]  Дачка Мілошавіча стала сябрам Радыкальнай партыі Сэрбіі


ГААГА. Галоўны абвінаваўца Міжнароднага трыбуналу ў Гаазе Карла дэль Понта сказала, што на 1-га кастрычніка яна чакае новых абвінаваўчых актаў супраць былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча. Дэль Понта сказала, што новыя абвінаваўчыя акты будуць аб’яднаноўваць злачынствы Мілошавіча ў Босьніі і Харватыі на пачатку 90-ых гадоў са злачынствамі 99-га году ў Косаве. Тым часам Мілошавіч адмаўляецца ад абаронцаў і не жадае прызнаваць трыбунал у Гаазе, бо :лічыць яго цалкам нелегітымным і незаконным. Таму Мілошавіч у часе сёньняшняга (другога) паседжаньня адрынуў усе пытаньні наконт адвакатаў. Судзьдзя Рычард Мэй загадаў яму трымацца юрыдычных нормаў і пазьбягаць палітычнай рыторыкі. Тым часам з Бялграду паведамляецца, што Марыя Мілошавіч, дачка былога прэзыдэнта Югаславіі, стала сябрам Радыкальнай партыі Сэрбіі. Падчас вайны на Балканах Радыкальная партыя накіроўвала свае ўзброеныя аддзелы ў суседнія Харватыю і Босьнію. Радыкалы былі хаўрусьнікамі Сацыялістычнай партыі, якую тады ачольваў Слабадан Мілошавіч.
XS
SM
MD
LG