Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:17 ]  Зоран Джынджыч прапанаваў судзіць асобных ваенных злачынцаў на радзіме


БЯЛГРАД. Прэм”ер-міністар Сэрбіі Зоран Джынджыч прапанаваў сёньня, каб асобныя падазраваныя ў ваенных злачынствах адказвалі перад сэрбскім судом, а не перад міжнародным трыбуналам у Гаазе. Джынджыч сказаў, што ў панядзелак ён абмяркуе, ці гэта магчыма з пракурорам Міжнароднага Трыбуналу Карлай Дэль Понта. Джынджыч паведаміў, што 15 падазраваных у ваенных злачынствах застаюцца ў Сэрбіі. Ён не ўдакладніў, каго менавіта можна было б судзіць у Сэрбіі. Ён заявіў, што астатнія маюць быць выдадзенымі Міжнароднаму Трыбуналу. Джынджыч лічыць, што супрацоўніцтва з Трыбуналам ёсьць сутнасным, калі Бялград хоча мець давер у сьвеце, атрымліваць эканамічную і іншую дапамогу.
XS
SM
MD
LG