Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:11 ]  Жэнэўскі сьледчы Даніэль Дэво чарговым разам дапытвае Паўла Барадзіна


Жэнэва. Адвакаты дзяржсакратара саюзу Расеі і Беларусі Паўла Барадзіна просяць дапытаць у якасьці сьведкаў абароны банкіраў з Жэнэвы і Лендыну, а таксама некаторых расейскіх афіцыйных асобаў. Адвакаты зьвярнуліся з гэтай просьбай да жэнэўскага сьдедчага Даніэля Дэво, які чарговым разам дапытвае Барадзіна. Швайцарскія ўлады абвінавачваюць Барадзіна, былога кіраўніка справамі першага прэзыдэнта Расеі, у каруацыі і адмываньні 25 мільёнаў даляраў. Паводле дадзеных сьледства, Барадзін атрымаў буйны хабар ад дзьвюх швайцарскіх фірмаў, якія ажыцьцяўлялі ў Крамлі рэстаўрацыйныя працы. Сёньня на допыт да Дэво быў выкліканы кіраўнік адной з гэтых кампаніяў.
XS
SM
MD
LG