Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:35 ]  На Заходнім Беразе Ярдану забіты цывільны ізраілец


ЕРУСАЛІМ. Сёньня на Заходнім Беразе Ярдану забіты цывільны ізраілец. Паводле паліцыі, яго застрэліў палестынец, калі той сядзеў у кавярні на ўскраіне гораду Рамалах. Сёньня ж ізраільскія сілы пакінулі населены пункт Заходняга Берагу Ярдану Бэйт-Джала, які яны занялі два дні таму з мэтай спыніць палестынскія абстрэлы, якія з гэтага населенага пункту вяліся ў бок гэбрайскага кварталу Ерусаліму – Гіло. У наступным тыдні (4 верасьня) для перамоваў у справе блізкаўсходняга канфлікту, а таксама ў пытаньнях двухбаковых адносінаў у Маскве ізраільскі прэм’ер-міністар Арыэль Шарон мусіць сустрэцца з расейскім прэзыдэнтам Владзімірам Пуціным. Сёньня Шарон паведаміў, што асноўнай тэмай ягонага маскоўскага візыту будзе пытаньне барацьбы з “арабскім і мусульманскім тэрарызмам”.
XS
SM
MD
LG