Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:32 ]  У Гаазе адбылося другое слуханьне ў справе Мілошавіча


ГААГА. Галоўны абвінаваўца Міжнароднага трыбуналу ў Гаазе Карла дэль Понтэ сказала, што на 1 кастрычніка яна чакае новых абвінаваўчых актаў супраць былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча. Дэль Понтэ сказала, што новыя абвінаваўчыя акты будуць аб’ядноўваць злачынствы Мілошавіча ў Босьніі і Харватыі на пачатку 90-ых гадоў са злачынствамі 99-га году ў Косаве. Тым часам Мілошавіч адмаўляецца ад абаронцаў і не жадае прызнаваць трыбунал у Гаазе: “Я не прызнаю гэтага трыбуналу. Я лічу яго цалкам нелегітымным і незаконным. Такім чынам, ня можа быць і гаворкі пра адвакатаў і прадстаўнікоў”. Гэтую заяву Мілошавіч зрабіў у часе сёньняшняга (другога) паседжаньня трыбуналу ў ягонай справе. Судзьдзя Рычард Мэй загадаў яму трымацца юрыдычных нормаў і пазьбягаць палітычнай рыторыкі.
XS
SM
MD
LG