Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:28 ]  Скончылася першая стадыя прыёму зброі ад альбанскіх паўстанцаў


СКОП’Е. Кіраўніцтва міратворчага кантынгенту НАТА ў Македоніі заявіла, што першая стадыя прыёму зброі ад альбанскіх паўстанцаў скончылася і парлямэнт краіны можа ўжо сёньня пачаць абмеркаваньне канстытуцыйнай рэформы, якая пашырае правы альбанскае меншыні. Генэрал Гунар Лянге лічыць, што паўстанцы здалі больш траціны сваёй зброі. Македонскія ўлады працягваюць сьцьвярджаць, што ў паўстанцаў як найменей 60 тысячаў адзінак узбраеньняў, а ня 3.300, як мяркуе НАТА. Сёньня ж, з мэтай пераканаць кіраўніцтва Македоніі выканаць умовы пагадненьня пра разьвязаньне этнічнага канфлікту, у Скоп’е прыехаў міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Сроў. Паводле гэтага дакумэнту, прынятага пры пасярэдніцтве Захаду, пасьля раззбраеньня паўстанцаў павінны адбыцца зьмены ў шэрагу артыкулаў македонскае канстытуцыі. Джэк Строў таксама наведае брытанскія аддзелы, якія знаходзяцца ў складзе НАТАўскіх міратворцаў. Джэк Строў сказаў, што раней ён спадзяваўся, што НАТАўскія вайскоўцы закончаць сваю місію ў заплянаваныя 30 дзён. Але сёньня ён сказаў, што ў разе патрэбы аддзелы могуць застацца ў Македоніі і на большы тэрмін. Тым часам міністар замежных справаў Македоніі Ілінка Мітрава заявіла, што паўстанцы будуць працягваць паўстаньне нягледзячы на працэс здачы зброі. Сёньня ў альбанскіх кварталах Скоп’я і Тэтава прагрымелі выбухі. Дзьве асобы параненыя.
XS
SM
MD
LG