Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:25 ]  Амбасада Злучаных Штатаў у Менску выказала пратэст у сувязі з выгнаньнем з краіны афіцыйнага прадстаўніка прафсаюзаў ЗША Робэрта Філдынга


МЕНСК. Сёньня амбасада Злучаных Штатаў у Менску выказала пратэст у сувязі з выгнаньнем з краіны афіцыйнага прадстаўніка прафсаюзаў ЗША Робэрта Філдынга. Высылка Філдынга з краіны была зьвязаная зь ягонай падтрымкай на выбарах свайго прафсаюзнага калегі Уладзіміра Ганчарыка. Паводле беларускіх уладаў, Філдынг удзельнічаў у спробе пазбавіць Лукашэнку ягонай пасады неканстытуцыйнымі спосабамі. Пасольства паведаміла, што перад высылкай Філдынгу быў учынены 10-гадзінны допыт, які здымаўся на стужку для паказу па тэлебачаньні.
XS
SM
MD
LG