Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:11 ]  Ізраільскае войска выходзіць з Бэйт Джалы


БЭЙТ ДЖАЛА (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Сёньня на сьвітаньні пачаўся вывад ізраільскіх вайсковых аддзелаў зь вёскі Бэйт Джала на Заходнім Беразе Ярдану. Паведамляецца, што ізраільскія танкі і бронетранспартэры выяжджаюць зь вёскі. Ізраільскія вайсковыя аддзелы ўвайшлі ў Бэйт Джалу два дні таму, каб спыніць палестынскі абстрэл суседняга гэбрайскага паселішча Гіло ў ваколіцах Ерусаліму. Мяркуецца, што пастанова аб вывадзе войска была прынятая на паседжаньні ізраільскага ўраду, якое адбылося ўчора позна ўвечары. Высокія службоўцы Эўразьвязу і дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл падключыліся да намаганьняў спыніць гвалт і забясьпечыць умовы для вываду ізраільскага войска.
XS
SM
MD
LG