Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:09 ]  Эўрапейскі Банк рэклямуе наяўныя банкноты і манэты эўра


ФРАНКФУРТ. Эўрапейскі Цэнтральны Банк ладзіць сёньня афіцыйную прэзэнтацыю банкнотаў і манэтаў эўра. Гэтым распачнецца рэклямная кампанія, скіраваная на тое, каб падрыхтаваць грамадзянаў краінаў эўразоны да ўжываньня супольнай эўрапейскай валюты ў наяўных грашох ад 1 студзеня наступнага году. Дванаццаць дзяржаваў Эўрапейскага Зьвязу, у якіх жыве каля 300 мільёнаў чалавек, заменяць свае нацыянальныя валюты на эўра ад пачатку 2002 году. 14 з паловай мільёнаў банкнотаў сямі наміналаў і каля 50 тысячаў манэтаў васьмі наміналаў перасланыя ў банкі краінаў эўразоны для пашырэньня сярод насельніцтва. Эўра было афіцыйна прынятае ў 1999 годзе, аднак пакуль выкарыстоўвалася толькі ў безнаяўных разьліках.
XS
SM
MD
LG