Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:56 ]  Завяршаецца праца над абвінавачаньмі супраць Слабадана Мілошавіча


ГААГА. Прадстаўніца Міжнароднага ваеннага трыбуналу ў Гаазе паведаміла, што пракуроры наблізіліся да звяршэньня працы над абвінавачаньнем супраць былога югаслаўскага прэзыдэнта Слабадана Мілошавіча, які падазраецца ў ваенных злачынствах падчас войнаў у Босьніі і Харватыі. Мілошавіч знаходзіцца ў папярэднім зьняволеньні да пачатку судовага працэсу за ўчыненыя ім ваенныя злачынствы ў Косаве. Але прад”яўленыя яму абвінаваўчыя акты ня ўтрымліваюць злачынствы, якія ён мог зьдзейсьніць падчас басьнійскай і харвацкай войнаў на пачатку 90-х гадоў, калі ён быў сэрбскім прэзыдэнтам. Прадстаўніца Трыбуналу Флёрэнс Гартман паведаміла, што судовыя абвінавачаньні будуць гатовыя ў кастрычніку. Затым пракуроры будуць прасіць судзьдзяў аб”яднаць авбвінавачаньні ў адну справу. Дата працэсу пакуль не зацьверджаная
XS
SM
MD
LG