Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:49 ]  Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл меў тэлефонную размову зь Ясэрам Арафатам


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнік Дзярждэпартаманту ЗША паведаміў пра тэлефонную размову Дзяржсакратара Коліна Паўэла з палестынскім лідэрам Ясэрам Арафатам сёньня ў справе разьвязаньня напружанасьці блізкаўсходняга канфлікту. Рычард Баўчар паведаміў, што Паўл паабяцаў Арафату, што ЗША націснуць на Ізраіль, каб той вывеў свае войскі з палестынскага гораду Бэйт Джала на Заходнім беразе Ярдану. Паўэл яшчэ раз заклікаў Арафата зрабіць усё, што той можа, каб спыніць жорсткія дзеяньні супраць Ізраілю. Мінулай ноччу ізраільскія аддзелы ўвайшлі ў палестынскую вёску Дэль-аль-Балах у Сэктары Газа. Пакуль што вайскоўцы застаюцца і ў яшчэ адным населеным пункце – Бэйт-Джала – на Заходнім Беразе Ярдану. Адсюць рэгулярна абстрэльваецца габрэйскае прымесьце Ерусаліму – Гіло. Нягледзячы на прысутнасьць ізраільскага войска, абстрэл вёўся і сёньня.
XS
SM
MD
LG