Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:53 ]  Завяршаецца праца над абвінавачаньнямі Мілошавічу за злачынствы падчас войнаў у Босьніі і Харватыі


ГААГА. Прадстаўніца Міжнароднага ваеннага трыбуналу ў Гаазе паведаміла, што абвінаваўцы наблізіліся да звяршэньня працы над абвінавачаньнем супраць былога югаслаўскага прэзыдэнта Слабадана Мілошавіча, які падазраецца ў ваенных злачынствах падчас войнаў у Босьніі і Харватыі. Мілошавіч знаходзіцца ў папярэднім зьняволеньні да пачатку судовага працэсу за ўчыненыя ім ваенныя злачынствы ў Косаве. Але прад”яўленыя яму абвінаваўчыя акты ня ўтрымліваюць злачынствы, якія ён мог зьдзейсьніць падчас басьнійскай і харвацкай войнаў на пачатку 90-х гадоў, калі ён быў сэрбскім прэзыдэнтам. Прадстаўніца Трыбуналу Флёрэнс Гартман паведаміла, што судовыя абвінавачаньні будуць гатовыя ў кастрычніку. Затым пракуроры будуць прасіць судзьдзяў аб”яднаць авбвінавачаньні ў адну справу. Дата працэсу пакуль не зацьверджаная.
XS
SM
MD
LG