Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:49 ]  Адміністрацыя ЗША гатовая да павелічэньня ваеннага бюджэту


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што ягоная адміністрацыя гатовая ўкласьці вялікія сродкі ў дасьледаваньні дзеля павелічэньня амэрыканскай вайсковай моцы. Выступаючы перад групай ветэранаў у Сан-Антоніо, Тэксас, Буш паведаміў, што прапанаваны ім Кангрэсу бюджэт утрымлівае самыя вялікія ўкладаньні на абарону з часоў прэзыдэнцтва Рональда Рэйгана ў 1980-х гадох. Буш заявіў, што для яго непрыймальна, каб амэрыканцы сталіся безабароннымі.
XS
SM
MD
LG