Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:41 ]  Сёньня распачаўся 58-ы вэнэцыянскі кінафэстываль.


Рым. Сёньня распачаўся 58-ы вэнэцыянскі кінафэстываль. 41 фільм спаборнічае за галоўныя прызы ў дзьвюх катэгорыях. Разам падчас фэстывалю будзе паказана каля 150 фільмаў. Фэстываль працягнецца да 8 верасьня. Сярод іх – новыя працы такіх выбітных рэжысэраў, як Вудзі Ален, Стывэн Спілбэрг і Дэвід Мамэт. Ва ўрачыстым адкрыцьці фэстывалю ўзялі ўдзел зоркі Галівуду – Дэні ДэВіто, Ніколь Кідман, Дэнзэл Вашынгтон і Джын Хэкман. Вэнэцыянскі фэстываль – старэйшы з трох самых аўтарытэтных кінаімпрэзаў, уключна з Канскім і Бэрлінскім.
XS
SM
MD
LG