Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:14 ]  Супрацоўнікі міжнароднай гуманітарнай арганізацыі паўстануць перад іслямскім судом


Кабул. Афганскія талібскія ўлады пастанавілі, што восем супрацоўнікаў міжнароднай гуманітарнай арганізацыі будуць адказваць перад судом, які і высьветліць усе акалічнасьці справы ў адпаведнасьці з іслямскім (шарыяцкім) правам. Пра гэта паведаміў міністар замежных справаў Вакіль Ахмэд Мутавакіль. Яны абвінавачваюцца ў пропаведзі хрысьціянства. Сродкі пакараньня за пропаведзь хрысьціянства для замежных грамадзянаў у іслямскім праве дакладна ня вызначаныя, у дачыненьні да афганцаў – сьмерць. 8 замежных супрацоўнікаў – два амэрыканцы, чатыры немцы і два аўстралійцы – знаходзяцца ў вязьніцы ўжо больш за тры тыдні. Яны былі арыштаваныя разам з 16 афганскімі калегамі.
XS
SM
MD
LG