Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:36 ]  Чачэнскія незалежнікі 23 разы абстралялі расейскія пазыцыі.


Владзікавказ (Расея). Паводле расейскіх інфармацыйных агэнстваў, цягам апошніх сутак расейскія пазыцыі ў Чачні абстрэльваліся 23 разы. Учора ўвечары, у часе сутычак ля вёсак Акцябарская і Курчалой, чачэнскія незалежнікі зьнішчылі 12 чалавек расейскага ваеннага канвою. Апрача гэтага, незалежнікі цьвердзяць, што ў мінулым тыдні яны ўзялі пад свой кантроль Ведзіно і Ца-Ведзіно, ды працягваюць утрымліваць іх. Прадстаўнік чачэнскіх сілаў Маўладзі Ўдугаў два дні таму сказаў, што расейскія спробы вярнуць Ведзіно пад свой кантроль былі адбітыя. Расейскі бок адмаўляе якія б там ні было сутычкі пад Ведзіно, але характарызуе сытуацыю ў гэтым раёне як цяжкую.
XS
SM
MD
LG