Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:32 ]  Ізраільскія аддзелы занялі палестынскую вёску Дэль-аль-Балах.


Ерусалім. Мінулай ноччу ізраільскія аддзелы ўвайшлі ў палестынскую вёску Дэль-аль-Балах у Сэктары Газа. Пакуль што вайскоўцы застаюцца і ў яшчэ адным населеным пункце – Бэйт-Джала – на Заходнім Беразе Ярдану. Адсюць рэгулярна абстрэльваецца габрэйскае прымесьце Ерусаліму – Гіло. Нягледзячы на прысутнасьць ізраільскага войска, абстрэл вёўся і сёньня. Сёньня міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрас у часе тэлефоннай размовы з кіраўніком Палестынскае Аўтаноміі Ясірам Арафатам сказаў, што ізраільскія танкі застануцца ў Бэйт-Джала да таго часу, пакуль ня будзе абвешчанае гарантаванае спыненьне вагню. Арафат, са свайго боку, заклікаў да безумоўнага вываду войска. Сёньня, у часе перастрэлак на Заходнім Беразе Ярдану і ў Сэктары Газа загінулі тры палестынцы.
XS
SM
MD
LG