Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:22 ]  Міратворцы ЗША абстраляныя альбанскімі паўстанцамі ў Македоніі.


Прышціна. Сёньня ачоленыя НАТА сілы ў справе трыманьня міру ў Македоніі заявілі, што аддзелы міратворцаў Злучаных Штатаў былі абстраляныя, у часе ваеннай апэрацыі затрыманьня асобаў, падазроных на альбанскіх паўстанцаў, якія спрабавалі перайсьці ў Косава з тэрыторыі Македоніі. Ніхто зь міратворцаў не пацярпеў. Учора ўвечары ля паўдзённа-усходняй вёскі Горныя Злакучаны міратворчыя аддзелы затрымалі 32 падазроных этнічных альбанцы, якія двума групамі кіраваліся з Македоніі ў Косава. Паводле афіцыйных асобаў, затрыманыя пакінулі сваю зброю ў Македоніі. Некаторыя зь іх, пасьля таго як было высьветлена, што яны не ўяўляюць пагрозы, былі адпушчаныя. Косава лічыцца асноўнай тэрыторыяй, адкуль македонскія паўстанцы атрымліваюць узбраеньні. НАТАўскія аддзелы працягваюць прыём зброі ад альбанскіх партызанаў, што ёсьць часткай пляну мірнага разьвязаньня шасьцімесячнага этнічнага канфлікту ў Македоніі.
XS
SM
MD
LG