Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:09 ]  Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан вылятае ў Македонію


СКОП’Е. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан мае сёньня вылецець у Македонію для назіраньня за НАТАўскай апэрацыяй прыёму зброі ад альбанскіх паўстанцаў. Візыт Робэртсана адбуздецца ў трэці дзень збору і рэгістрацыі зброі, добраахвотна здаванай паўстанцамі. Сабраная зброя падлягае зьнішчэньню. Плянуецца, што Робэртсан нагадае македонскім палітыкам, што цяпер, калі йдзе апэрацыя збору зброі, палітыкі мусяць распачаць выкананьне мірнага пляну і ўвесьці палітычныя зьмены, каб палепшыць умовы існаваньня альбанскай меншыні. Македонскі парлямэнт пачне абмеркаваньне рэформаў у пятніцу, пасля таго, як паўстанцы здадуць траціну ад тых 3 300 адзінак зброі, якія плянуе сабраць НАТО. Пакуль што паўстанцы здалі некалькі соцень адзінак, улучна з некалькімі ракетамі «зямля-паветра». Некаторыя прадстаўнікі македонскага ўраду ставяць пад сумнеў апэрацыю НАТО, кажучы, што паўстанцы маюць на руках значна болей зброі.
XS
SM
MD
LG