Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:08 ]  Амэрыканскія і брытанскія самалёты зноў атакавалі аб’екты супрацьпаветранай абароны Іраку


ВАШЫНГТОН. Міністэрства Абароны Злучаных Штатаў паведаміла, што амэрыканскія і брытанскія самалёты зноў нанесьлі ўдар па Іраку, атакаваўшы два аб’екты супрацьпаветранай абароны на поўдні краіны. Паводле прадстаўнікоў міністэрства, мэтаю нападу сталіся камандна-кантрольныя і камунікацыйныя аб’екты ірацкай супрацьпаветранай авіяцыі. Гэта была новая атака, скіраваная на аслабленьне нядаўна ўдасканаленай Іракам сыстэмы супрацьпаветранай абароны, якая пагражала патрульным палётам амэрыканскай і брытанскай авіяцыі над гэтак званымі «бязьлётнымі зонамі» на поўначы і поўдні Іраку. Прадстаўнік міністэрства Браен Ўітмэн сказаў, што гэтыя ўдары былі сплянаваныя загадзя і не былі непасрэдным адказам на паведамленьне Іраку пра зьбіцьцё ў панядзелак амэрыканскага бесьпілётнага выведнага самалёта на поўдні Іраку.
XS
SM
MD
LG