Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:03 ]  Расейскія войскі правялі “зачыстку” ва Урус-Мартане.


Урус-Мартан, Чачня. Расейскія войскі ў Чачні сёньня правялі апэрацыю “зачысткі” ў горадзе Урус-Мартан. Яна сталася самай вялікай “зачысткай” ад моманту ўвядзеньня расейскага войска ў Чачню ў 1999 годзе. Расейцы ўзарвалі два дамы, дзе, паводле іх меркаваньня, знаходзіліся склады з боепрыпасамі. Мэр Урус-Мартану Салават Гэбертаеў паведаміў, што расейскія жаўнэры не зважалі на ягоныя пратэсты ў справе незаконных затрыманьняў людзей дый іншых парушэньняў правоў чалавека. Тым часам, ананімны прадстаўнік чачэнскай прарасейскай адміністрацыі паведаміў, што прынамсі 3 расейскія жаўнэры былі забітыя і 12 параненыя падчас апошніх нападаў чачэнскіх незалежнікаў.
XS
SM
MD
LG