Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:52 ]  Кофі Анан спадзяецца, што ЗША возьмуць удзел у канфэрэнцыі ў справе расізму.


Вена. Генэральны сакратар НАТА Кофі Анан заявіў, што ён спадзяецца, што ЗША возьмуць удзел у міжнароднай канфэрэнцыі ў справе расізму, якая распачынаецца ў Паўдзённай Афрыцы на гэтым тыдні. Паводле Анана, кожная краіна мае сувэрэннае права ўдзельнічаць, ці не ў канфэрэнцыі, але форум ў Паўдзённай Афрыцы мае важнае значэньне для лёсу сьвету. Учора прэсавы сакратар Дзярждэпартаманту ЗША Рычард Баўчэр паведаміў, што Дзяржаўны сакратар Колін Паўэл не паедзе ў Дурбан на знак пратэсту супраць вызначэньня Ізраілю ў адным з дакумэнтаў канфэрэнцыі як расісцкай акупацыйнай дзяржавы. Паводле Баўчэра, ЗША пакуль ня вырашылі, на якім узроўні і ці ўвогуле, яны будуць браць удзел у канфэрэнцыі
XS
SM
MD
LG