Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:11 ]  ЗША разьлічваюць на расьследаваньне заяваў пра існаваньне “эскадронаў сьмерці” ў Беларусі.


Вашынгтон. Злучаныя Штаты заяўляюць, што разьлічваюць на поўнае і адкрытае расьследаваньне заяваў, што менскія афіцыйныя ўлады выкарысталі гэтак званыя “эскадроны сьмерці” дзеля забойства апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр сказаў журналістам сёньня, што выстаўленыя абвінавачаньні дагэтуль не даказаныя. Але Баўчар дадаў, што ЗША ставяцца да гэтых абвінавачаньняў усур”ёз. Баўчар таксама заявіў, што існуюць і іншыя дзеяньні ўраду Лукашэнкі, якія ставяць пытаньне, ці будзе Беларусь здольнай на правядзеньне свабодных і справядлівых выбараў праз два тыдні. Баўчэр падкрэсьліў, што незалежныя мэдыі сутыкаюцца зь перасьледам, уключна з канфіскацыяй накладаў газэт. Далей Баўчар заявіў: “Гэтыя выпадкі – толькі асобныя прыклады таго, як рэжым Лукашэнкі пастаянна ўмешваецца і перашкаджае выбарчаму працэсу. Такія дзеяньні толькі пацьвярджаюць перакананьне міжнароднай супольнасьці ў тым, што ўлады Беларусі абавязаныя забясьпечыць свабодныя і справядлівыя выбары.”
XS
SM
MD
LG