Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:19 ]  У Рамалаху адбылося пахаваньне аднаго зь лідэраў палестынцаў – Абу Алі Мустафы.


Ерусалім. Тысячы палестынцаў у горадзе Рамалах на Заходнім Беразе Ярдану ўзялі ўдзел у пахаваньні лідэра Народнага Фронту Вызваленьня Палестыны Абу Алі Мустафы, які быў забіты ўчора зь гелікоптэру ізраільскімі вайскоўцамі. Ізраіль лічыць яго адным з самых небясьпечных тэрарыстаў, які быў арганізатарам сэрыі тэрарыстычных актаў супраць Ізраілю. Палестынцы сьцьвярджаюць, што ён быў толькі палітычным дзеячом. Дэманстрацыі салідарнасьці з палестынцамі адбываліся сёньня ў Сырыі, Ярданіі і Ліване. Дэманстранты патрабавалі адпомсьціць Ізраілю.
XS
SM
MD
LG