Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:01 ]  Сэрбская кіруючая кааліцыя мае намер разьвязаць урадавы канфлікт.


Белград. Лідэры партыяў сэрбскай кіруючай кааліцыі маюць сёньня ўвечары нараду і абмеркаваць канфліктную сытуацыю, што ўзьнікла паміж імі. Нараду склікаў югаслаўскі прэзыдэнт Воіслаў Каштуніца, партыя якога вінаваціць сваіх кааліцыйных партнэраў у повязі з арганізаванай злачыннасьцю. Партыя Каштуніцы пагражае пакінуць урадавую кааліцыю. Прэм”ер-міністар Сэрбіі Зоран Джынджыч і шэраг міністраў ягонага кабінэту адвяргаюць гэтыя абвінавачаньні. Віцэ-прэм”ер Сэрбіі Нябойша Човіч заявіў, што нарада мае дапамагчы кааліцыі разьвязаць спрэчныя пытаньні і пераадолець цяперашні крызыс.
XS
SM
MD
LG