Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:46 ]  Зноў не абраны новы прэзыдэнт Эстоніі.


Талін. Эстонскі парлямэнт сёньня зноў ня змог абраць новага прэзыдэнта краіны. Абодва кандыдаты не змаглі набраць не6абходных дзьве траціны галасоў. Толькі 36 дэпутатаў прагаласавалі за апазыцыйнага кандыдата Пэтэра Крэйцбурга, 35 галасоў было пададзена за акадэміка Пэтэра Тульвістэ. Трэці раўнд галасаваньня адбудзецца сёньня ўвечары. Прагназуецца, што ў ім паўторыцца тая самая сытуацыя. Калі ніхто з кандыдатаў не атрымае 68 галасоў у трэцім раўндзе, у верасьні будзе скліканая калегія выбарцаў, якая і абярэ прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG