Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:47 ]  Кітай і Злучаныя Штаты маюць сёньня перамовы ў справе нераспаўсюджаньня ракетных тэхналёгіяў.


. Пэкін. Кітай і Злучаныя Штаты маюць сёньня перамовы ў справе нераспаўсюджаньня ракетных тэхналёгіяў. Прадстаўнік Дзярждэпартаманту ЗША Філіп Рыкер паведаміў журналістам у Вашынгтоне, што Злучаныя Штаты па-ранейшаму не задаволеныя тым, як ідзе дыскусія і што дзеля выніковасьці перамоваў патрабуюцца доўгія кансультацыі. ЗША вінавацяць Кітай у пастачэньні кампанэнтаў ракет Пакістану. Кітай і Пакістан адхіляюць абвінавачаньні. ЗША жадаюць, каб Кітай выконваў дамову, падпісаную ў лістападзе летась. Паводле дакумэнту, абедзьве краіны абавязваюцца не аказваць дапамогу іншым краінам ў стварэньні балістычных ракет, якія здольныя дастаўляць ядравыя зарады.
XS
SM
MD
LG