Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:38 ]  Злучаныя Штаты выдзяляць 5 мільёнаў даляраў на дапамогу ўцекачам Македоніі.


СКОП’Е. Амбасада ЗША ў Македоніі паведаміла, што Злучаныя Штаты абяцаюць выдзяліць 5 мільёнаў даляраў на дапамогу ўцекачам, што пакінулі сваё жытло за шэсьць месяцаў канфлікту ў Македоніі.Гэтыя грошы пойдуць на аказаньне дапамогі 20 тысячам жыхароў краіны, што найбольш пацярпелі ад этнічнага канфлікту. Ім купяць тавары першай неабходнасьці, сельскагаспадарчае абсталяваньне і насеньне. У выніку гвалту на поўначы краіны 125 тысячаў жыхароў Македоніі сталі змушанымі перасяленцамі. За апошнія два месяцы ў родныя мясьціны вярнуліся каля 27 тысячаў уцекачоў.
XS
SM
MD
LG