Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:35 ]  Ізраільскае войска ажыцьцявіла “абмежаваную апэрацыю” ў Хэўроне.


Хэўрон, Заходні Бераг. Ізраільскае войска ўчорашнім вечарам увайшло на кантралюемыя палестынцамі тэрыторыі – у горад Хэўрон, Заходні Бераг Ярдану. Апэрацыю ізраільцы назвалі адплатаю за тое, што былі параненыя два ізраільскія пасяленцы. Ізраільскія бронетранспартэры пры падтрымцы двух гелікоптэраў увайшлі ў раён Абу Шэйнах гораду Хэўрон пасьля таго, як адбыліся стрэлы ў двух ізраільскіх братоў. Паводле паведамленьня палестынскага боку, у выніку ізраільскай апэрацыі два палестынцы забітыя і паранены адзін ізраільскі жаўнэр.Прадстаўнік ізраільскага войска паведаміў, што было вырашана правесьці “абмежаваную апэрацыю” толькі дзеля разбурэньня двух палестынскіх будынкаў, адкуль снайпэры стралялі па ізраільскіх пасяленцах. Пасьля завяршэньня апэрацыі войскі выведзеныя з Хэўрону. Прыкладна 500 гэбрайскіх пасяленцаў жывуць у цэнтры Хэўрону ў атачэньні каля 130 тысячаў палестынцаў.
XS
SM
MD
LG