Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:07 ]  Палестынскі лідэр Арафат наведаў Індыю, Пакістан і Кітай


ПЭКІН. Палестынскі лідэр Ясэр Арафат прыбыў сёньня ў Кітай, працягваючы паездку па краінах Азіі з мэтай дамагчыся падтрымкі палестынцам у іх канфлікце зь Ізраілем. Арафат зьбіраецца заклікаць Кітай адыгрываць больш актыўную ролю ў блізкаўсходнім мірным працэсе. Заўтра ў Пэкіне ў яго заплянаваная сустрэча з прэзыдэнтам Кітаю Цзянь Цзэмінем. Кітай – традыцыйны саюзьнік арабскіх краінаў і разам з тым адзін з галоўных пастаўнікоў узбраеньня Ізраілю. Сёньня кітайскае кіраўніцтва паўтарыла заклік да Ізраілю і палестынцаў аб «надзвычайнай стрыманасьці». Арафат прыбыў у Кітай, наведаўшы Індыю і Пакістан, дзе ён таксама шукаў падтрымкі палестынскай справе. Абедзьве краіны падтрымваюць барацьбу палестынцаў, аднак у адрозьненьне ад Індыі Пакістан афіцыйна не прызнае дзяржаву Ізраіль.
XS
SM
MD
LG