Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:06 ]  Францыя прапануе адмяніць эмбарга на пастачаньне зброі Югаславіі


ПАРЫЖ. Францыя заклікала сёньня да адмены эмбарга на пастачаньне зброі Югаславіі, уведзенае ў 1998 годзе з прычыны гвалту супраць этнічных альбанцаў у Косаве. Забарона на продаж або пастачаньне зброі – апошняя санкцыя ААН, якая яшчэ дзейнічае ў дачыненьні да Югаславіі. Міністэрства Замежных Справаў Францыі паведаміла сёньня, што з прапановай чым хутчэйшай адмены эмбарга выступіць француская місія пры ААН. З просьбай зьняць эмбарга Югаславія зьвярнулася да Рады Бясьпекі ААН сёлета ў чэрвені.
XS
SM
MD
LG