Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:05 ]  Галяндзкі суд на наступным тыдні вынесе рашэньне ў справе законнасьці Гаагскага трыбуналу


ГААГА. Галяндзкі суд на наступным тыдні вынесе рашэньне ў справе законнасьці Гаагскага трыбуналу. Слабадан Мілошавіч распачаў справу супраць Галяндзкай дзяржавы, аспрэчваючы законнасьць трыбуналу. Адвакаты Мілошавіча цьвердзяць, што Трыбунал ААН у справе ваенных злачынстваў незаконны, бо ён быў заснаваны не Генэральнай Асамблеяй ААН, а 15-асабовай Радай Бясьпекі. Галяндзкія адвакаты цьвердзяць, што Рада Бясьпекі звычайна выступае ад імя ўсіх краінаў асамблеі і таму мела права заснаваць трыбунал. Апрача таго Трыбунал ААН знаходзіцца па-за юрысдыкцыяй галяндзкага суду. Былы прэзыдэнт Югаславіі таскама цьвердзіць, што ягоныя правы былі парушаныя, калі ён быў перавезены зь Бялградзкай турмы ў цэнтар папярэдняга зьняволеньня Схевэнінген каля Гаагі.
XS
SM
MD
LG