Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:00 ]  Урад Нямеччыны ўхваліў плян пасылкі нямецкіх вайскоўцаў у Македонію


БЭРЛІН. Урад Нямеччыны ўхваліў сёньня плян пасылкі нямецкіх вайскоўцаў для ўдзелу ў місіі кантынгенту НАТО ў Македоніі, які мае прыняць зброю, здаваную альбанскімі паўстанцамі. Апошняе слова ў гэтай справе застаецца за бундэстагам, які на наступным тыдні зьбярэцца на адмысловае паседжаньне для абмеркаваньне гэтага пытаньня. Канцлер Нямеччыны Герхард Шрэдэр прызнаў, што удзел у місіі зьвязаны з пэўнай рызыкай, таму ён падкрэсьліў неабходнасьць атрымаць надзейны мандат ад парлямэнту. Тым часам міністар замежных справаў Македоніі Ілінка Мітрэва сёньня зноў выказала свае сумневы наконт місіі НАТО. Яна сказала, што ня верыць, каб НАТО сабрала ўсю зброю, якую маюць паўстанцы.
XS
SM
MD
LG