Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:53 ]  Босьнія прымае выбарчае заканадаўства


САРАЕВА. Сёньня Босьнія прыняла Закон аб выбарах, які цяпер дазволіць праводзіць выбары ў краіне без міжнароднага нагляду. 15-асабовая вышэйшая палата парлямэнту ­ Палата Народаў – у якую ўваходзяць па пяць прадстаўнікоў ад кожнай з трох этнічных супольнасьцяў Босьніі – прыняла закон аднагалосна. Два дні таму закон быў зацьверджаны ў ніжняй палаце. Дагэтуль Босьнія-Герцэгавіна ня мела выбарчага заканадаўства і выбары ў краіне праводзіла АБСЭ. На кастрычнік 2002 году ў Босьніі плянуецца правесьці прэзыдэнцкія выбары. Прыняцьцё новага закону разглядаецца як важная перадумова прыёму Босьніі ў Раду Эўропы.
XS
SM
MD
LG