Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:50 ]  Палестынскі лідэр Арафат наведаў Індыю і Пакістан


ІСЛЯМАБАД. Палестынскі лідэр Ясэр Арафат прыехаў сёньня ў Пакістан, працягваючы паездку па краінах Азіі з мэтай дамагчыся падтрымкі палестынцам у іх канфлікце зь Ізраілем. Пакістан афіцыйна не прызнае Ізраіль і падтрымвае ідэю стварэньня незалежнай палестынскай дзяржавы. Арафата сустрэў на лётнічшы міністар замежных справаў Абдул Сатар. Падчас трохгадзіннага візыту палестынскі лідэр сустрэнецца з прэзыдэнтам Пакістану Пэрвэзам Мушарафам, а пасьля накіруецца ў Кітай. Раней сёньня Арафат сустрэўся ў Дэлі з прэм’ер-міністрам Індыі Аталам Бэхары Ваджпаі. Заўтра ў Пэкіне ў Арафата заплянаваная сустрэча з прэзыдэнтам Кітаю Цзянь Цзэмінем. Арафат зьбіраецца заклікаць Кітай адыгрываць больш актыўную ролю ў блізкаўсходнім мірным працэсе.
XS
SM
MD
LG