Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 1 ЧЭРВЕНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Могилевский вестник”, 1914 год:

“Нагадваем, што сёньня ў народным тэатры (на Лупалове) таварыства аматараў сцэнічнага мастацтва распачынае летні сэзон пастаноўкай вядомай п’есы Максіма Горкага “На дне”. Акрамя таго, у садзе і ў тэатры перад пачаткам спэктаклю і ў антрактах будуць іграць два аркестры музыкі, а па сканчэньні спэктаклю ў тэатры будзе дадзены кінэматаграфічны сэанс”.

“Вечерний Минск”, 1974 год:

“Дваццаць сёмую зборачную брыгаду на Менскім гадзіньнікавым заводзе знайсьці вельмі лёгка. Гэта адзіная брыгада, якая прымае непасрэдны ўдзел у аснашчэньні прыборамі аўтамабіляў “Жыгулі”. Гадзіньнікі для аўтамабіля “Жыгулі” дзяўчаты пачалі асвойваць два гады назад. І калі ў 1972 годзе іх было выпушчана ўсяго 480 штук, дык плянам на 1974 год намечана да выпуску 118500 гадзіньнікаў”.

“Свабода”, 1994 год:

“У Цэнтральную камісію паступіла заява ад Магілёўскай абласной выбарчай камісіі аб парушэньні закону пры зборы подпісаў за А.Лукашэнку. На падпісных лістох было няправільна пададзена месца працы і жыхарства гэтага прэтэндэнта… Перад Цэнтральнай камісіяй, такім чынам, паўстае няпростая альтэрнатыва: альбо трымацца духу і літары закону і адмовіць Лукашэнку ў рэгістрацыі, альбо, захоўваючы гонар мундыру, пагадзіцца з відавочным парушэньнем закону і зарэгістраваць Лукашэнку”.
XS
SM
MD
LG