Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ ЎПЛЫВАЕ СЛУЖБОВАЕ СТАНОВІШЧА БАЦЬКОЎ НА ВЫНІКІ ВЫПУСКНЫХ ЭКЗАМЭНАЎ ІХ ДЗЯЦЕЙ У ШКОЛАХ?


Казімер Яноўскі, Гомель

(Дзяўчына: ) “Нішто не можа ўплываць на адзнакі, бо цяпер экзамэны – гэта канфідэнцыяльная інфармацыя. Канвэрты з заданьнямі распакоўваюцца падчас здачы экзамэнаў. Нельга нешта зьмяніць, каб павысіць адзнаку”.

(Дзяўчына: ) “Адзнакі будуць павышацца ня ў школе, а ў час паступленьня ў вышэйшыя навучальныя ўстановы”.

(Хлопец: ) “Лічу, што ў школе экзамэны здаюць асабіста. Бацькі на гэта не ўплываюць. Атэстат будзе такі, які заслужыў. Уплыў ёсьць ў ВНУ, калі бацькі асабліва стараюцца”.

(Хлопец: ) “Калі бацька зьвязаны з адміністрацыяй ВНУ, то гэта адназначна ўплывае. Чым большая пасада, тым лепшыя адзнака”.

(Дзяўчына: ) “Калі выкладчык ведае, што ў хлопца бацькі багатыя, займаюць пасаду, маюць уплыў, ён адносяцца зь нейкай засьцярогай да такіх дзяцей. А раптам не дагодзіць?!”

(Хлопец: ) “Лічу, што ў школе не ўплывае. Калі ж дзеці паступаюць вучыцца далей, становішча бацькоў вельмі ўплывае на іхны лёс”.

(Дзяўчына: ) “Я ведаю, што нават плацяць грошы, каб атрымаць лепшую адзнаку”.

(Хлапец: ) “Канечне, уплывае. Усе настаўнікі глядзяць на бацькоў дзяцей. Калі бацькі важныя пэрсоны, абавязкова павінны падвысіць адзнаку”.

(Хлапец: ) “Канечне, службовыя паўнамоцтвы бацькоў вельмі ўплываюць, і даволі ня кепска. Бацькі хочуць, каб іхны нашчадак добра скончыў школу, каб у яго быў добры атэстат. Клапоцяцца таксама пра выбар будучай прафэсіі. У гэтым сэнсе роля службовай пасады бацькоў выключная”.

(Дзяўчына: ) “Калі настаўніку прыносяць нейкі хабар, то вельмі ўплывае. Калі настаўніку нічога не даюць, то навошта настаўніку ставіць выдатную адзнаку”.

(Дзяўчына: ) “Абавязкова настаўнікі глядзяць, кім працуюць бацькі школьніка. Калі гэта яму дапаможа ў чым-небудзь, то павысяць адзнаку”.

(Дзяўчына: ) “Гледзячы, якая школа, які настаўнік, які дырэктар. Калі настаўнік справядлівы, ён будзе ставіцца да ўсіх аднолькава. Паблажлівых адносінаў да асобных вучняў ня будзе”.

(Дзяўчына: ) “Я лічу, што ўплывае, але шмат залежыць ад настаўніка. Некаторыя настаўнікі так робяць. Але ёсьць і справядлівыя настаўнікі. У нас у школе ёсьць такі справядлівы настаўнік, яго ўсе паважаюць. Ён ніколі ніякага махлярства ня зробіць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG