Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЫБАРЫ Ў ПАЛАТУ ПРАДСТАЎНІКОЎ ПРЫЗНАЧАНЫЯ НА 17 КАСТРЫЧНІКА


Валер Каліноўскі, Менск

Такім чынам да пачатку выбарчай кампаніі застаецца меней за два месяцы. Як патлумачыў нашаму радыё сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік, Аляксандар Лукашэнка даручыў ЦВК падрыхтаваць праект дэкрэту аб сябрах Цэнтральнай выбарчай камісіі з дарадчым голасам ад палітычных партыяў. Акруговых і ўчастковых камісіяў гэта ня будзе датычыць, — паведаміў Мікалай Лазавік. А вось што ён адказаў на пытаньне, ці абмяркоўвалася на сустрэчы пытаньне пра магчымы рэфэрэндум:

(Лазавік: ) “Наконт рэфэрэндуму канкрэтных размоваў не было. Пытаньне застаецца адкрытым, калі ён будзе, якім чынам будзе арганізаваны, — гэтае пытаньне застаецца адкрытым”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG