Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСЬ ДАМОВІЛАСЯ ПРА ПАСТАЎКІ ГАЗУ ДА СЯРЭДЗІНЫ ЧЭРВЕНЯ


Юры Сьвірко, Менск

Цяпер “Сібур” — гэта адзіны пастаўшчык газу ў Беларусь. Раней ён падпісаў пагадненьне аб пастаўках “Белтрансгазу” 1 мільярда кубамэтраў газу да канца году. У гэты аб’ём не ўваходзяць 650 мільёнаў кубамэтраў, пра якія мова ідзе ў новым пагадненьні.

Выканаўца абавязкаў міністра энэргетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец пракамэнтаваў падпісаньне дадатковага пагадненьня зь “Сібурам” гэтак: “Першая палова чэрвеня ў нас закрытая, а далей працягнецца перамоўны працэс”.
XS
SM
MD
LG