Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІМАШЭВІЧ: ЭЎРАКАМІСІЯ ПАВІННА ВЫПРАЦАВАЦЬ ПЛЯН І Ў ДАЧЫНЕНЬНІ ДА БЕЛАРУСІ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

(Цімашэвіч: ) “У чэрвені Эўрапейская камісія павінна прадставіць праекты плянаў дзеяньняў у дачыненьнях з Украінай і Малдовай. Польшча настойвае, каб камісія ў аднабаковым парадку выпрацавала таксама плян дзеяньняў што да Беларусі. Я кажу ў аднабаковым парадку, бо ў выпадку Ўкраіны і Малдовы такія пляны выпрацоўваюцца разам з прадстаўнікамі ўрадаў гэтых краінаў. У выпадку Беларусі, на жаль, няма палітычных магчымасьцяў для дыялёгу паміж камісіяй і беларускім урадам. Але Эўрапейская камісія, аднак, можа самастойна падрыхтаваць пэўныя прапановы. Нам падаецца, што гэта было б вельмі важна для беларусаў, калі б Эўропа ў такі спосаб прадэманстравала ім сваю зацікаўленасьць і салідарнасьць”.
XS
SM
MD
LG