Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 27 ТРАЎНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Камунар Магілеўшчыны”, 1934 год:

“У Оршы будуецца магутны ільнатэкстыльны камбінат. Аршанскі ільнатэкстыльны камбінат будзе выпускаць 25 мільёнаў квадратных метраў мешкавіны і 5,5 мільёны квадратных метраў белага палатна. Ён разлічан на 16500 быстраходных верацён і 532 ткацкія варштаты. Камбінат будзе складацца з наступных асноўных цэхаў: сыравіннага, апрацоўчага, пашывачнага і часальнай, прадзільнай і ткацкай фабрык. Вакол камбіната вырасце новы сацыялістычны горад на 8000 чалавек”.

“Чырвоная змена”, 1954 год:

“У горадзе Мінску многія гандлюючыя арганізацыі ў пагоні за абаротам адкрылі на многіх вуліцах, завулках, базарах, на вакзале, Прывакзальнай плошчы дзесяткі ларкоў і павільёнаў пад прыстойнай назвай “Піва-воды”, у якіх не заўсёды ёсць піва, а вады, квасу, сітра амаль зусім не бывае… Аднак у гэтых ларках заўсёды прадаецца разліўная водка… Цяжка паверыць, але гэта бясспрэчны факт, што на 21 мая г.г. на вакзале і Прывакзальнай плошчы маецца трыццаць сем кропак, якія гандлююць водкай”.

“Витебский курьер”, 1994 год:

“Менш за два месяцы засталося да адкрыцьця міжнароднага фэстывалю “Славянский базар”… Прэзыдэнт FIDOF Арманда Марэна прыяжджае з супругай. Старшыня журы міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў Мішэль Легран прылятае на асабістым самалёце, і па-ранейшаму арганізатары фэстывалю ламаюць галаву, спрабуючы забясьпечыць паветраны калідор ад польскай мяжы. Больш за дзьвесьце замежных афіцыйных гасьцей прыме ў ліпені Віцебск, а праблемы з прыёмам — тыя ж. Перш за ўсё, традыцыйнае пытаньне: ці дадуць ня толькі гарачую ваду гасьцям, але ці будзе заўсёды халодная?”
XS
SM
MD
LG