Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СКАНДАЛ З ГАНДЛЕМ БЕЛАРУСКІМІ ЖАНЧЫНАМІ АТРЫМАЎ ВЯЛІКІ РОЗГАЛАС У АЎСТРЫІ


Ул. інф.

Часам зьяўляецца супярэчлівая інфармацыя. Спачатку са спасылкай на шэфа фэдэральнай аўстрыйскай бясьпекі паведамлялася, што ахвярамі прымусовай прастытуцыі сталі 150 беларускіх дзяўчат ва ўзросьце ад 21 да 25 год. Пра гэта напісаў часопіс “Кур’ер” – першае выданьне, якое паведаміла пра скандал.

Затым некаторыя мэдыі сталі паведамляць пра 150 расейскіх дзяўчат. Аднак пры гэтым, падобна штодзённай газэце “Der Standard”, мэдыі ўдакладняць, што гэтыя жанчыны трапілі ў Аўстрыю, дзякуючы расейскаму рэклямнаму агенцтву “The Belarus Girls”.

Дарэчы, менавіта гэтае агенцтва выклікала ў свой час пэўныя падазрэньні ў прадстаўнікоў аўстрыйскай крымінальнай паліцыі, і такім чынам праваахоўным органам ўдалося выйсьці на сьлед злачынцаў.

Дадам, што да правядзеньня апэрацыі па затрыманьні некаторых арганізатараў гэтага бізнэсу і па вызваленьні сэксуальных рабыняў былі садзейнічаныя самыя розныя сілы – ад тамтэйшай жандармэрыі да спэцыяльнага аддзелу па барацьбе з тэрарызмам “Кобра”.

Некаторыя журналісты называюць апэрацыю беспрэцэдэнтнай. Аднак у гэтым зьвязку таксама падаюцца супярэчлівыя зьвесткі. Паводле адных мэдыяў, былі вызваленыя 60 ахвяраў. Паводле іншых выратаваныя ўсе 150 дзяўчат. Але непасрэдна пры дапамозе 60 прадстаўнікоў аўстрыйскай “Кобры”.

Аднак ва ўсіх аўстрыйскіх выданьнях, якія паведамляюць пра скандал, зьмешчаная інфармацыя пра жанчыну зь Беларусі па мянушцы Пітбуль. Супрацоўнікі крымінальнай паліцыі арыштавалі яе на мінулым тыдні як асобу, што мае дачыненьне да крымінальнага бізнэсу.

Трэба дадаць, што “Лінцкі скандал” выклікаў вялікую дыскусію і на чытацкіх інтэрнэт-форумах Аўстрыі. Меркаваньні самыя розныя. Некаторыя чытачы, з тых, хто бываў у Беларусі, пішуць, што зусім ня зьдзіўленыя, што маладыя жанчыны з гэтай краіны вымушаныя шукаць любую працу ў замежжы.

Шмат чытачоў абураюцца тым, што такое магло здарыцца ў Аўстрыі – краіне кансэрватыўных традыцыяў і вінавацяць ва ўсім заакіянскі ўплыў. Прывяду дастаткова распаўсюджанае меркаваньне: “У паведамленьні шэфа аўстрыйскай бясьпекі шмат нестыковак:, асабліва ў дачыненьні да такой акалічнасьці як прымусовая прастытуцыя. Маўляў, дзяўчаты нічога ня ведалі. Я ня веру ў тое, што можна 4 гады пад прымусам працаваць у вядомым бардэлі, толькі таму, што зь дзяўчатамі пастаянна пра мабільнік зьвязвалася назіральніца ці ахоўніца. Падстава, па якой ніхто ня зьбег з гэтага бардэлю больш простая. За адзін вечар дзяўчына можа зарабіць у Аўстрыі ў некалькі разоў болей грошай, чым ў сябе дома ў Беларусі на працягу месяца”.

Гл. таксама
АЎСТРЫЙСКАЯ “КОБРА” ВЫРАТАВАЛА 60 БЕЛАРУСКІХ ДЗЯЎЧАТ
XS
SM
MD
LG