Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КШЫШТОФ ЗАНУСЬСІ: “КАЛІСЬЦІ БЕЛАРУСКАЕ КІНО МЕЛА СВАЕ АДМЕТНАСЬЦІ”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Вось што, напрыклад, рэжысэр сказаў пра цяперашняе беларускае кіно:

(Занусьсі: ) “Я ўжо цяпер мала бачу беларускіх фільмаў – яны папросту нічым не адрозьніваюцца ад фільмаў расейскіх. Гэта расейскае кіно, якое робіцца ў Беларусі. Калісьці беларускае кіно мела свае адметнасьці, і я думаю, што яно мае шанец адрадзіцца, але для гэтага патрэбная дапамога дзяржавы. Між тым цяперашнія беларускія ўлады выкарыстоўваюць кіно ў якасьці інструмэнту для прапаганды. Гэта спадчына і настальгія па Савецкім Саюзе, якая, у адрозьненьні ад большасьці посткамуністычных краінаў, яшчэ прысутная ў Беларусі. Увогуле, я шмат езьдзіў у Грузію, Армэнію, Азэрбайджан, Казахстан. У гэтых краінах, ня кажучы ўжо пра Ўкраіну, і прыбалтыйскія дзяржавы, перамены ў гэтай справе ідуць значна хутчэй, чым у Беларусі. Я, аднак, спадзяюся, што і беларускае кіно пачне стварацца ў такі спосаб, як гэта ёсьць у Эўропе. Што дзяржава будзе фінансаваць стужкі, якія ўзмацняюць нацыянальную самасьвядомасьць”.

Гэта быў усясьветна вядомы рэжысэр Кшыштоф Занусьсі. Цалкам гутарку зь ім слухайце ў чарговай праграме “Вольная студыя”.
XS
SM
MD
LG