Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКІЯ ЖУРНАЛІСТЫ АТРЫМАЛІ ПРЭМІЮ “МАЛАДАЯ ПРЭСА ЎСХОДНЯЙ ЭЎРОПЫ”


Ул. інф.

Сярод лепшых усходнеэўрапейскіх журналістаў названыя беларусы Сьвятлана Калінкіна і Павал Шарамет – аўтары кнігі “Выпадковы прэзыдэнт”.

А ў конкурсе выданьняў адным зь пераможцаў стаў баранавіцкі выдавецкі дом “Інтэкс-Прэс”, дзе друкуецца незалежныя газэты Баранавіцкага раёну.

Віншаваў ляўрэатаў бургамайстар Гамбургу Оле фон Бойст і камісар Эўразьвязу Гюнтэр Фэрхойгэн.

Нагадаю, што прэмія “Маладая прэса Ўсходняй Эўропы” газэты “DIE ZEIT” ўручаецца ўжо пяты годы запар, менавіта 19 траўня – у дзень народзінаў заснавальніка фонду – вядомага нямецкага юрыста, палітыка і выдаўца Герда Буцэрыюса, які на працягу свайго жыцьця выступаў за свабоду слова на кантынэнце.

Велічыня кожнай прэміі складае да 25 тысячаў эўра. Паводле запавету Буцэрыюса, прэміяльныя грошы могуць выкарыстоўвацца ляўрэатамі вольна, з улікам уласных патрэбаў альбо патрэбаў адпаведных выданьняў.

Сярод іншых сёлетніх ляўрэатаў – расейскія газэты “Звезда” і “Невское время”, а таксама грузінская “24 сааты”.

Як адзначаецца ў прэсавым рэлізе фонду Герда Буцэрыюса, праяўляючы інтарэс да гісторыі ўласнай краіны, ляўрэаты актыўна выступалі за дэмакратыю, узаемаразуменьне паміж народамі і свабоду слова, і таму атрымалі ўзнагароду.

У мінулыя гады пераможцамі конкурсу “Маладая прэса Ўсходняй Эўропы” таксама станавіліся прадстаўнікі Беларусі – журналісты Мікола Маркевіч, Павал Мажэйка, Ася Трацюк, выданьні “БДГ”, “Свободные новости”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG