Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 ТРАЎНЯ КАМІТЭТ МІНІСТРАЎ РАДЫ ЭЎРОПЫ АБМЯРКУЕ РЭЗАЛЮЦЫІ ПАРЭ ПА БЕЛАРУСІ


Юры Сьвірко, Менск

Кожную сераду ў Страсбуры адбываецца паседжаньне намесьнікаў міністраў, якое выконвае функцыю пастаяннага кіраваньня Радай Эўропы. Пасьля кожнай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі камітэт міністраў разглядае яе рэзалюцыі й рэкамэндацыі ды прымае адпаведныя рашэньні. Беларускае пытаньне выканаўчы орган Рады Эўропы будзе разглядаць у гэтую сераду, 19 траўня, што пацьвердзіў Радыё Свабода кіраўнік сакратарыяту камітэту міністраў Лэн Дэйвіс:

(Дэйвіс: ) “Яно стаіць на парадку дня — разам з усімі астатнімі тэкстамі, ухваленымі Парлямэнцкай асамблеяй. Але вызначэньне нейкіх канкрэтных дзеяньняў, каб яно было зробленае камітэтам міністраў заўтра — гэта ня ёсьць часткай рэкамэндацыяў камітэту міністраў. Будзе першы абмен поглядамі наконт тэкстаў, ухваленых Парлямэнцкай асамблеяй падчас мінулай сэсіі”.

Як ужо распавядала Радыё Свабода, рэкамэндацыі аб санкцыях супраць Беларусі павінны прайсьці праз камітэт міністраў Рады Эўропы і нацыянальныя ўрады, каб потым іх ухвалілі супольныя органы Эўрапейскага зьвязу — тае арганізацыі, якая сапраўды здольная ажыцьцявіць рэальныя санкцыі.

Адзін з супрацоўнікаў страсбурскага сакратарыяту Рады Эўропы, які прасіў не называць ягонага прозьвішча, зьвярнуў увагу на дэклярацыю Эўразьвязу, прынятую пасьля дакладу Хрыстаса Пургурыдэса, у якой адзначаецца: “Зьвяз будзе далей вывучаць рэкамэндацыі, зробленыя Парлямэнцкай асамблеяй, і гэта частка яго заклапочанасьці, якая працягваецца, сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі”. Страсбурскі супрацоўнік мяркуе, што гэтае вывучэньне можа цягнуцца даволі доўга, але зазначае, што юрыдычны камітэт ПАРЭ зьбярэцца ў Бэрліне ўжо 6 чэрвеня. На бэрлінскім паседжаньні будзе прысутны й дакладчык па Беларусі Хрыстас Пургурыдэс. Ён і ягоныя калегі спадзяюцца, што да чэрвеня камітэт міністраў Рады Эўропы разгледзіць рэкамэндацыі па Беларусі і дашле свой адказ у Парлямэнцкую асамблею.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG