Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВАЛЕРЫЯ ЛЕВАНЕЎСКАГА ПАКІНУЛІ ЗА КРАТАМІ ЯШЧЭ НА ТРЫ ДНІ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Апынуцца на волі ў адзін дзень сёньня павінны былі сам Валеры Леванеўскі і ягоны 18-гадовы сын Уладзімер. Бацьку 1 траўня пакаралі арыштам за распаўсюд улётак, сына — за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў.

Судзілі абодвух не ў судзе, а ў міліцыі. Уладзімеру 3 траўня далі 13 сутак. Аб 11-й гадзіне ў суботу сустракаць яго прыйшлі браты Антон і Зьміцер ды сястра Кацярына. Зьміцер расказаў мне, што яму на пэйджэр прыйшло паведамленьне з нумарам тэлефону.

(Зьміцер: ) “Я ператэлефанаваў і мне сказалі, што Леванеўскага Валерыя перавялі. У нядзелю ці ў панядзелак будзе разьбіральніцтва і сказалі, што размаўлялі зь ім, папрасіў ён, каб перадалі яму газэты, крымінальны кодэкс, працэсуальны кодэкс”.

Дарэчы, у Ленінскім райаддзеле міліцыі кодэксы і газэты перадаць Валерыю Леванеўскаму адмовіліся. У дзяжурным пакоі я быў разам зь дзецьмі Леванеўскага. Ім сказалі, каб прыходзілі сустракаць брата Ўладзімера праз дзьве гадзіны, але падманулі. Яго выпусьцілі значна раней, і ён быў расчараваны, што яго ніхто не сустракае. Нам давялося паразмаўляць зь ім па тэлефоне, калі ён ужо апынуўся дома.

(Уладзімер: ) “Быў я ў сёмай камэры тры дні, у шостай — адзін і астатні час у дзясятай камэры правёў. І гэта трэба аплачваць, за дзень пражываньня там трэба заплаціць тысячу дзевяцьсот рублёў”.

Такім чынам, Уладзімеру Леванеўскаму давядзецца заплаціць за ўласны арышт амаль дваццаць пяць тысячаў рублёў. Дарэчы, апынуцца пад арыштам яму давялося ўпершыню.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG